Адбыўся традыцыйны забег на адну гадзіну (шмат фота+відэа)
Учора, 29 кастрычніка, на гарадскім стадыёне адбыўся прабег, прысвечаны 26-годдзю клуба аматараў бегу "Рэгіён". Спартсмены беглі на працягу адной гадзіны – хто колькі паспее.
У кожнага – свая дыстанцыя і свая хуткасць. Гэтыя словы кіраўніка клуба Аляксандра Кавалёва сталі лейтматывам спаборнітцтваў.
Пасля прадстаўлення спартсменаў і "лічыльнікаў" (людзей, якія лічаць пераадоленыя кругі) удзельнікі спаборніцтваў рознага ўзросту стартавалі па камандзе "Марш!". Лідэрам забегу адразу стаў Юры Дылеўскі. Затым ён саступіў першынство Паўлу Крушынскаму, які ў выніку стаў абсалютным пераможцам і пераможцам у сваёй узроставай групе – 17 220 метраў. Найлепшы вынік сярод жанчын паказала Алена Траццякова – 14 200 метраў.
Пераможцы і прызёры вызначаліся ва ўзроставых групах. Пераможцы атрымалі грашовыя прызы. Усе ўдзельнікі – граматы і брашуры "Маладзечанскі раён" з вялікай колькасцю фотаздымкаў.
Самай маладой удзельніцай спаборніцтваў стала 4-гадовая Ганна Цішко. Самым старэйшым – 84-гадовы Павел Сталбавенка.
Аляксандр Кавалёў віншуе ўдзельнікаў з 26-годдзем клуба аматараў бегу "Рэгіён".

Удзельнікі спаборніцтваў.

"Лічыльнікі".

Па камандзе "Марш!" стартавалі (відэа).

Лідзіруюць Павел Крушынскі і Ігар Барысёнак.


Павел Сталбавенка на дыстанцыі.


Уладзімір Чырыца (№185) са Смаргонскага раёна і Ігар Навіцкі з Мінскага ў выніку падзялілі першае месца ў сваёй узроставай групе.

Уладзімір Крашчанка.

Ігар Закрэўскі (№195) і Яўген Рысік.

Васіль Лябецкі (№125).

Па камандзе "Стоп!" усе спартсмены спыніліся – суддзі падлічваюць, хто колькі прабег.

Абсалютны пераможца сярод мужчын Павел Крушынскі.

Павел Крушынскі
Пераможца сярод жанчын Алена Траццякова.

Юры Дылеўскі.

Юры Дылеўскі
Узнагароджваецца Ганна Цішко.

Святлана ЦІШКО.