Смаргонцы фінішавалі другімі

Источник материала:  

Каманда Смаргонскага раёна 22 кастрычніка заняла другое месца ў эстафеце 10х1000 метраў.

Эстафета на прызы ўпраўлення па ФКСіТ Гродзенскага аблвыканкама праходзіла ў Гродне ў межах чэмпіянату краіны па лёгкаатлетычным кросе. У ёй удзельнічалі 13 камандаў раёнаў Гарадзеншчыны. З прадстаўнікоў нашага рэгіёна найлепшы вынік паказалі смаргонцы – 33 хвіліны 36 секунд. Яны саступілі толькі бегунам Акцябрскага раёна Гродна – 32 хвіліны 40 секунд. Пераможцы атрымалі кубак, медалі і граматы. Сярэбраныя прызёры – медалі і граматы.

Каманды Астравецкага і Ашмянскага раёнаў занялі пятае і восьмае месцы адпаведна.

Святлана ЦІШКО.

←Форвард "Динамо-Минск" Теему Лайне забил лучший гол недели в КХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика