Прэтэндэнты на п'едэстал атрымалі перамогі

Источник материала:  

У мінулыя выхадныя прайшоў чарговы, 28-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе.

Яго праграму адкрываў пятнічны матч паміж БАТЭ і "Мінскам". Сталічная каманда нічога супрацьпаставіць чэмпіёну не змагала — 0:2. "Шахцёр" таксама абыграў брэсцкае "Дынама" — 1:0. Ну і "Гомель", які замыкае тройку лідараў, таксама ачкі не згубіў, перайграўшы "Віцебск" — 2:0. І толькі сталічнае "Дынама", амбіцыі якога зусім не ў раёне чацвёртага месца, якое зараз займае каманда, перарвалі сваю пераможную серыю. Віной усяму "Тарпеда", што і не дзіўна, бо з пэўнага часу для Сяргея Гурэнкі падпсаваць настрой бела-сінім — справа гонару. Пяць матчаў запар ён не прайграе "Дынама". У выніку на гэты раз баявая нічыя — 1:1. Самым выніковым стаў матч паміж "Белшынай" і "Нёманам" — гродзенская каманда забіла на адзін мяч больш (3:2). А "Нафтану" хапіла ўсяго аднаго мяча, каб атрымаць перамогу над "Дняпром" — 1:0.

Становішча ў турнірнай табліцы: 1. БАТЭ — 58 ачкоў; 2. "Шахцёр" — 49; 3. "Гомель" — 46; 4. "Дынама" Мн — 43; 5. "Белшына" — 38; 6. "Нафтан" — 34; 7. "Тарпеда-БелАЗ" — 34; 8. "Дынама" Бр — 33; 9. "Нёман" — 31; 10. "Мінск" — 30; 11. "Віцебск" — 28; 12. "Днепр" — 21.

Алена КРАВЕЦ.

←Баскетбол. Игрока, забитого до смерти в Румынии, похоронят дома в Коннектикуте

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика