Азаранка вярнулася ў тройку наймацнейшых

Источник материала:  

Вікторыя Азаранка, якая знялася з-за траўмы пляча з пекінскага турніру, нягледзячы на гэта, вяртаецца на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу. Вікторыя набрала 6190 ачкоў — і зараз зноў у тройцы наймацнейшых тэнісістак планеты (12 верасня яна таксама займала трэцюю прыступку, якую потым страціла). Узначальвае рэйтынг датчанка Каралін Вазняцкі (у яе недасягальныя 8005), на другім месцы расіянка Марыя Шарапава (6370).

"Дынама" зноў на першым радку

У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае "Дынама" выйграла ў новакузнецкага "Металурга" — 3:0. Лік дынамаўцы адкрылі ўжо на 30-й секундзе паядынку, дзякуючы намаганням Збынека Іргла, а на 2-й хвіліне яго падвоіў Аляксандр Кулакоў. Пасля гэтага супернік змяніў варатара. Кропку ў матчы на 52-й хвіліне паставіў Цеему Лайнэ. Пасля гэтай перамогі "Дынама" з 21 ачком пасля 12 матчаў зноў заняло першае месца ў Заходняй канферэнцыі, прычым наша каманда таксама лідзіруе ў дывізіёне Тарасава. Хатнюю серыю сталічны клуб завершыць 12 кастрычніка паядынкам супраць "Астаны".

Алена КРАВЕЦ.

←Разное. В Румынии убит американский баскетболист

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика