"Дынама" заняло першае месца ў Заходняй канферэнцыі

Источник материала:  

"Дынама" заняло першае месца ў Заходняй канферэнцыіСталічнае "Дынама" перарвала чатырохматчавую пераможную серыю хабараўскага "Амура", які наведаўся ў госці ў Мінск у межах чэмпіянату КХЛ. Цяпер бела-блакітныя займаюць першае месца ў Заходняй канферэнцыі. Праўда, такія поспехі малой крывёй не даюцца — сталічнай камандзе давялося прадэманстраваць характар, каб сустрэчу выйграць.

За 18 секунд да заканчэння першага перыяду "Дынама" прайгравала 0:1 — супернік удала рэалізаваў большасць. Да сярэдзіны матча ў такім жа фармаце "Амур" закінуў яшчэ адну шайбу — 0:2. Нашы перспектывы выглядалі вельмі сумна. Але на 39-й хвіліне Збынек Іргл скарыстаўся памылкай суперніка — 1:2. Аляксандр Кулакоў праз дзве хвіліны аднавіў раўнавагу — 2:2. Госці, якія гулялі на контратаках, не адступалі: на 45-й хвіліне супернік зноў выйшаў наперад — 2:3. "Дынама" адыгралася праз 45 секунд — 3:3. На 48-й хвіліне гаспадарам нарэшце ўдалося рэалізаваць большасць — 4:3! А зняўшы варатара ў фінале паядынку, "Амур" атрымаў пятую шайбу ў свае вароты ад Міхалёва.

Пра характар каманды пасля матча нагадаў Марэк Сікора:

— Я са старту сезона кажу, што ў нашай каманды ёсць характар, і ў матчы з "Амурам" мы гэта паказалі, разабраўшыся са складанымі сітуацыямі пры ліку 0:2 і 2:3. Мяркую, гэты матч спадабаўся балельшчыкам і вечар атрымаўся прыгожым.

Прыгожа выглядае пакуль і турнірная табліца. Пасля 10 гульняў у мінчан 17 ачкоў, і гэта першае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Алена КРАВЕЦ.

←Хоккей. Каспар Саулиетис: переход в "Неман" - шаг назад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика