Спорт без межаў
17.09.2011
—
Новости Спорта
Згодна з двухбаковым пагадненнем аб супрацоўніцтве, у Гродне і польскім горадзе Харошч будзе рэалізаваны праект "Спорт без межаў", які фінансуецца ў рамках Праграмы добрасуседства "Польшча — Беларусь — Украіна".
У Харошчы будзе пабудавана спартыўная зала, у мікрараёне "Фолюш" горада над Нёманам на тэрыторыі сярэдняй школы № 37 з'явяцца тэнісныя корты і футбольнае поле, а ў зімовы перыяд — лядовая пляцоўка для масавага катання на каньках.
Барыс ПРАКОПЧЫК.