Падапечныя Георгія Кандрацьева згулялі ўнічыю са зборнай Расіі

Источник материала:  

Падапечныя Георгія Кандрацьева згулялі ўнічыю са зборнай РасііАлімпійская зборная Беларусі па футболе, якая заваявала пуцёўку ў Лондан-2012, правяла таварыскі матч з другой зборнай Расіі, якую трэніруе нядаўна звольнены з "Лакаматыва" Юрый Краснажан. Паядынак праходзіў у Бранску на стадыёне "Дынама" пры падтрымцы амаль 10 тысяч балельшчыкаў. Матч завяршыўся ўнічыю 0:0.

Паводле двухбаковага пагаднення каманды маглі праводзіць неабмежаваную колькасць замен, і ў нашай камандзе выйсці на поле атрымалі шанц амаль усе прывезеныя ў Бранск Георгіем Кандрацьевым футбалісты, за выключэннем абаронцы "Гомеля" Сяргея Матвейчыка, а таксама Паўла Няхайчыка і Максіма Скавыша.

Капскага і Ганчарэнку пакаралі. Гушчанка невінаваты

Матч, які спецыялісты і заўзятары называюць самым цікавым у сёлетнім чэмпіянаце, — паміж БАТЭ і "Дынама", што адбыўся больш за тыдзень таму, дагэтуль не дае спакою.

Паядынак завяршыўся ўнічыю 2:2, але вызначыўся неадназначным судзействам, выдаленнем варатара барысаўчан Гутара, сутыкненнем дынамаўскага галкіпера Гушчанкі з нападаючым БАТЭ Радзівонавым. Падчас гэтага сутыкнення Гушчанка прамой нагой ударыў форварда, які атрымаў чарговую траўму і выбыў на паўгода...Анатоль Капскі і Віктар Ганчарэнка эмацыянальна адрэагавалі на траўму вядучага футбаліста, у прыватнасці, уладальнік клуба выказаўся ў "непарламенцкіх" выразах на адрас судзейскай брыгады, а Віктара Ганчарэнку ледзь утрымалі ад выхаду на поле...

Дысцыплінарны камітэт федэрацыі футбола разгледзеў паядынак і прызнаў, што Віктара Ганчарэнку і Анатоля Капскага трэба дыскваліфікаваць на 4 матчы і пакараць штрафам у 700 тысяч кожнага. Выканкам АБФФ таксама разглядаў эпізод з удзелам Гушчанкі і Радзівонава і сышоўся ў думцы, што галкіперу "Дынама" трэба было паказаць чырвоную картку. Аднак злога намеру ў дзеяннях варатара не знайшлі, ён можа выходзіць на поле ў наступным матчы. У адрозненне ад калегі з Барысава Гутара, які аўтаматычна атрымаў дыскваліфікацыю за выдаленне.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Беларусы заваявалі 24 медалі на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па вадналыжным спорце

Беларускія спартсмены заваявалі 24 медалі (11 залатых, 5 сярэбраных, 8 бронзавых) на юніёрскім чэмпіянаце Еўропы па вадналыжным спорце за электрацягай, які прайшоў у Любліне (Польшча), паведамляе БЕЛТА.

У спаборніцтвах сярод юніёраў да 19 гадоў адразу 3 залатыя медалі на рахунку Ганны Стральцовай (у мнагабор'і, фігурным катанні і скачках з трампліна), 2 медалі вышэйшай пробы ў актыве Аляксандра Ісаева (у мнагабор'і і фігурным катанні). Акрамя таго, зборная Беларусі заняла 1-е месца ў камандным заліку.

У спаборніцтвах юных вадналыжнікаў да 15 гадоў адразу 3 залатыя медалі заваявала Кацярына Кісялёва (у мнагабор'і, слаламе і фігурным катанні). Сярод юнакоў 1 золата на рахунку Аляксандра Міхайлава (у фігурным катанні), у камандным заліку сярод 15-гадовых спартсменаў зборная Беларусі таксама заняла 1-е месца.

←Футбол. ЧЕ-2012. Тимофей Калачев: переживаем, что не смогли порадовать зрителей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика