БАТЭ аддасць 160 тысяч еўра на аднаўленне царквы і на аперацыю дзяўчынцы

Источник материала:  
25.08.2011 18:26 — Новости Спорта

БАТЭ аддасць 160 тысяч еўра на аднаўленне царквы і на аперацыю дзяўчынцы


25 жніўня, пасля ўпэўненай перамогі над “Штурмам”, футбалісты і трэнеры БАТЭ вярнуліся з Аўстрыі. У аэрапорце іх сустракала каля 100 фанатаў, сярод якіх былі карэспандэнты Еўрарадыё.

Проста побач з жоўта-блакітным аўтобусам старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі распавёў журналістам, на што футбалісты вырашылі выдаткаваць прызавыя грошы, якія клуб выдзеліць гульцам і трэнерам за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. А гэта 1 мільён 600 тысяч еўра.

Капскі: “Мы разам з хлопцамі ўчора для сябе прынялі рашэнне: больш за 10% перадамо тым, каму хочам дапамагчы. У Барысаўскім раёне аднаўляецца царква ў вёсцы Зэмбін, разбураная яшчэ ў савецкія часы, падчас здымкаў фільма. І ў нас ёсць наша, барысаўская дзяўчынка. Яна для нас родная. У яе вельмі цяжкае захворванне, і мы вырашылі, што аплацім ёй аперацыю за мяжой. Калі табе Бог нешта дае — трэба дапамагаць людзям”.

Анатоль Капскі падкрэслівае: гэта не яго асабістае рашэнне, так вырашыла каманда: “Так мае быць: калі табе добра — трэба, каб было добра ўсім”.
←Хоккеисты минского "Динамо" обыграли в овертайме "Атлант" на Кубке Латвийских железных дорог

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика