Юныя беларускія футбалісты згуляюць на "Санцьяга Бернабеў"

Источник материала:  

Трапіць на сусветна вядомы футбольны стадыён "Санцьяга Бернабеў" — мара любога футбольнага балельшчыка, згуляць на ім — мара любога футбаліста. Зусім хутка гэтая мара спраўдзіцца ў беларускай каманды футбалістаў-пачаткоўцаў, якім ад 10 да 12 гадоў. Сёлета ўпершыню Беларусь удзельнічае ў Кубку нацый Данон, пераможца якога ад нашай краіны і адправіцца ў Іспанію, на радзіму пераможцаў апошняга чэмпіянату свету, і на стадыёне славутага "Рэала" будзе імкнуцца заваяваць галоўны трафей турніру.

"Кубак нацый Данон" праводзіцца ўжо ў 12-ты раз, і сёлета ў ім удзельнічае 40 краін з 5 кантынентаў. Каля 2 мільёнаў юных футбалістаў прайшлі праз гэты турнір за ўсю гісторыю яго існавання. У адборачных гульнях у Беларусі сёлета ўдзельнічае 8 камандаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны Беларусі. Наймацнейшая каманда выявіцца 19-20 жніўня на палях САК "Алімпійскі" ў Мінску. А 6-9 кастрычніка яна прадставіць Беларусь у Мадрыдзе.

Пасламі Кубка ад розных краін з'яўляюцца легенды сусветнага футбола: француз Зінэдзін Зідан, іспанец Іньеста, бразілец Кафу, партугалец Дэку. Паслом турніру ў Беларусі стаў галоўны трэнер нашай зборнай Бернд Штанге.

— Я пачынаў гуляць у футбол у 7 гадоў, і гэта было ў невялікай вёсцы, дзе я жыў. У 1954 годзе Германія стала чэмпіёнам свету, і футбол быў марай для ўсіх нас. І мары збываюцца. Я не згуляў у нацыянальнай камандзе, але выступаў у моладзевай. Я дам парады па тактыцы, бо я мяркую, што ведаю, як выйграваць на такіх стадыёнах, як "Санцьяга Бернабеў". Прынамсі, я ведаю, як выйграваць на "Стад дэ Франс", — пажартаваў Бернд Штанге.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Хоккей. Павел Дацюк: благодарен, что есть возможность помочь будущим хоккеистам стать профессионалами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика