І зноў "Рэал" vs "Барса"

Источник материала:  

Хаві, Ліянэль Месі і Крышціяну Раналду сталі намінантамі на прыз лепшаму гульцу Еўропы сезона-2010/11 па версіі УЕФА.

За званне лепшага футбаліста Еўропы сезона-2010/11 пазмагаюцца паўабаронца "Барселоны" Хаві, яго аднаклубнік нападаючы Ліянэль Месі, а таксама атакуючы хаўбек "Рэала" Крышціяну Раналду. Трое кандыдатаў на прэстыжны трафей вызначыліся па выніках галасавання членаў журы, складзенага з 53 спартыўных журналістаў, а пераможца будзе абвешчаны 25 жніўня падчас лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Прыз лепшаму гульцу Еўропы быў заснаваны УЕФА ў супрацоўніцтве з асацыяцыяй еўрапейскіх спартыўных выданняў (ESM) на мінулым тыдні па ініцыятыве прэзідэнта арганізацыі Мішэля Плаціні. Узнагарода прыйшла на змену "Залатому мячу", які ўручаўся пераможцам апытання аўтарытэтнага французскага часопіса France Football з 1956 па 2009 год. Падчас чэмпіянату свету ў ПАР было прынята рашэнне заснаваць новы прыз "Залаты мяч FІFA", першым уладальнікам якога летась стаў Месі.

Іван Купарвас.

←Теннис. Ольга Говорцова проиграла стартовый матч на турнире ВТА в Вашингтоне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика