Ліга чэмпіёнаў: "Лінфілд" пройдзены
Трывожныя хваляванні наконт выніку хатняга матча чэмпіёна Беларусі 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць "Лінфілда", дзякуй Богу, не спраўдзіліся: БАТЭ перамог суперніка з лікам 2:0. Галы ў другім тайме забівалі Павел Няхайчык і Аляксандр Паўлаў.
Першы тайм яскрава сведчыў пра тое, што нашы футбалісты вельмі хваляваліся за агульны вынік і свой апошні рубеж: гульня ў беларускага чэмпіёна былі даволі скаванай і не зусім удалай. Але ў другім тайме БАТЭ паказаў паўночнаірландцам, хто на полі гаспадар, а Няхайчык першым голам супакоіў і каманду, і балельшчыкаў. А другім мячом у вароты супернікаў Паўлаў замацаваў упэўненасць у станоўчым выніку. Цяпер БАТЭ ў трэцім раўндзе Лігі паедзе ў госці да літоўскага "Экранаса" з Паневежыса, які дома таксама перайграў мальтыйскую "Валету" — 1:0.