Уругвай першы ў чарзе па Кубак
21.07.2011
—
Новости Спорта
Зборная Уругвая стала першым фіналістам Кубка Амерыкі па футболе.
Удзельнік паўфіналу чэмпіянату свету 2010 года перамог каманду Перу з лікам 2:0. Абодва мячы на рахунку вядомага нападаючага ўругвайцаў Луіса Суарэса. Пасля вылету з турніру каманд Аргенціны і Бразіліі зборная Уругвая лічыцца першым прэтэндэнтам на перамогу ў спаборніцтвах за Кубак Амерыкі.