У еўракубках пакуль без перамог

Источник материала:  

У чацвер два беларускія футбольныя клубы стартавалі ў Лізе Еўропы. Вынікі атрымаліся не вельмі суцяшальныя.

Сталічны клуб "Мінск" на мінскім стадыёне "Дынама" даволі сур'ёзна і арганізавана падышоў да гульні з турэцкім "Газіянтэпспорам", таму, магчыма, і нездарма павёў у ліку: на 22-й хвіліне гол забіў не хто іншы як капітан і сапраўдны лідар каманды Андрэй Разін. Аднак пасля прапушчанага гола госці ўспомнілі, што яны гуляюць у еўракубку, а не на трэніроўцы, актывізаваліся, але забіць гол у адказ не змаглі. Самі. Замест іх гэта зрабілі гаспадары: на 50-й хвіліне аўтагол правёў Аляксандр Сачыўка. "Шахцёр" у Салігорску наогул шмат часу "правазіў" латвійскі "Вентспілс" па сваім полі, у другой палове гульні прыціснуў гасцей да іх варот, стварыў шмат небяспечных момантаў, але... прапусціў у свае вароты на крыўднай 89-й хвіліне. Матчы ў адказ пройдуць 21 ліпеня ў гасцях, прычым нашым футбалістам абавязкова трэба будзе забіваць. Інакш шлях у еўракубках скончыцца, не паспеўшы пачацца.

У даўно вядомым футбольным аматарам швейцарскім горадзе Ньён прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. У Лізе чэмпіёнаў пераможца пары БАТЭ/"Лінфілд" згуляе з пераможцам пары "Валета" (Мальта)/ "Экранас" (Літва). Літоўская каманда першы матч правяла на выездзе і перамагла з лікам 3:2. А ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы, дарэчы, уладальнік Кубка Беларусі па футболе "Гомель" згуляе з яшчэ адной турэцкай камандай: 28 ліпеня гамяльчане паедуць у госці да "Бураспора", матч у адказ пройдзе 4 жніўня.

Іван Купарвас.

←Баскетбол. Наталья Марченко: из года в год играем фактически бесплатно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика