Беларуска Надзея Астапчук паказала лепшы сусветны вынік сезона ў штурханні ядра
Беларускія лёгкаатлеты сталі прызёрамі міжнародных турніраў у Расіі і Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Надзея Астапчук на мемарыяле братоў Знаменскіх у расійскім Жукоўскім выйграла спаборніцтвы па штурханні ядра, паказаўшы лепшы вынік сезона ў свеце — 20 м 94 см. Беларуска Алена Копец была пятая — 17 м 64 см. У спаборніцтвах па скачках у даўжыню Настасся Мірончык-Іванова заняла трэцяе месца з вынікам 6 м 75 см.
У французскім Сатвілі ў актыве беларусаў чатыры ўзнагароды. Павел Крывіцкі стаў лепшым сярод кідальнікаў молата — 77 м 2 см, а Юрый Шаюноў паказаў другі вынік — 75 м 71 см. Два медалі заваявалі бягухі на 800 м — Марына Арзамасава фінішавала другой — 2 мін. 1,47 сек., а Святлана Усовіч заняла трэцяе месца — 2 мін. 1,79 сек.