Барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі
13.06.2011 00:06
—
Новости Спорта
Барысаўскі БАТЭ атрымаў чарговую перамогу ў чэмпіянаце Беларусі
ЕўрарадыёФото: ФК БАТЭ
У Наваполацку БАТЭ перамог мясцовы "Нафтан" з лікам 2:0 (галы на рахунку Шытава і Радзькова). Салігорскі "Шахцёр" разграміў на сваім полі гродзенскі "Нёман" — 5:0 (па два разы вызначыліся Сітко і Алумона).
Бабруйская "Белшына" выйграла ў Брэсце ў "Дынама" — 4:1. "Віцебск" разграміў у Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" — 3:0. "Мінск" выйграў у мінскага "Дынама" з лікам 2:1.
Унічыю 0:0 згулялі магілёўскі "Дняпро" і "Гомель".
У БАТЭ цяпер 31 ачко, у "Шахцёра" — 24, у "Нафтана" — 21. Брэсцкае "Дынама" пасля чарговага паражэння апусцілася на апошняе, 12-е месца.
Матчы 14-га тура пройдуць 19 чэрвеня.
Онлайн-конференция с главным тренером ФК "Динамо-Минск" Сергеем Овчинниковым >>>