Фіны — чэмпіёны свету, расіяне — без медалёў
17.05.2011
—
Новости Спорта
У Славакіі завяршылася 75-е планетарнае першынство па хакеі. Чэмпіёнам свету-2011 сталі фіны, якія ў фінальным матчы разграмілі шведаў — 6:1. Дагэтуль фінская зборная выйгравала чэмпіянат свету толькі аднойчы — у 1995-м. А вось іх супернік па фінале — васьміразовы чэмпіён. Расіяне ўпершыню з 2007-га засталіся без медалёў. Характэрна, што расійскія тэлеканалы пра гэтую ганьбу сваёй зборнай пераважна маўчаць. У матчы за трэцяе месца каманда саступіла чэхам з разгромным лікам 4:7. Год таму гэтыя зборныя таксама сустракаліся, праўда, у межах фіналу чэмпіянату, і тады чэхі былі наймацнейшымі. Нагадаем, што наша зборная заняла чатырнаццатае месца, захаваўшы права выступаць у дывізіёне наймацнейшых.