Заклікі Е. Бузека пазбавіць Беларусь права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі авантурныя

Источник материала:  

МЗС Беларусі лічыць авантурнымі заклікі кіраўніка Еўрапарламента Ежы Бузека пазбавіць Беларусь права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе. Так начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных пракаментаваў інфармацыю аб адпаведным звароце Ежы Бузека ў Міжнародную федэрацыю хакея, перадае БЕЛТА.

"Гэта дзіўныя паводзіны. Пану Бузеку павінна быць вядома, што з часоў Старажытнай Грэцыі спорт знаходзіцца па-за палітыкай. Гістарычны вопыт паказвае, што адступленне ад гэтага праверанага стагоддзямі прынцыпу стварае толькі праблемы, прычым часта — для ініцыятараў такіх рашэнняў".

←Биатлон. Владимир Аликин: у белорусов есть два юниорчика хороших, но мужиков-то взрослых нет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика