Азаранка — чацвёртая
11.05.2011
—
Новости Спорта
На прэстыжным тэнісным турніры ў Мадрыдзе з прызавым фондам 4,5 мільёна долараў Вікторыя Азаранка выйграла спаборніцтвы ў парным разрадзе, а ў адзіночным дайшла да фіналу.
У пары з расіянкай Марыяй Кірыленка Віка выйграла ў фінале ў дуэта Квета Пешке (Чэхія) — Катарына Срэботнік (Славенія) — 6:4, 6:3. А вось у адзіночным разрадзе Азаранка ў фінале саступіла чэшцы Петры Квітавай, якая мае 18-ы рэйтынг, — 7:6, 6:4. Паспяховае выступленне Азаранкі дазволіла ёй падняцца ў рэйтынгу на 4-е месца. Наперадзе Каралін Вазняцкі (Данія), Кім Клійстэрс (Бельгія) і Вера Званарова (Расія).