Эстонкі Вікі не баяцца

Источник материала:  

Сёння ў Палацы спорту стартуе матч Кубка Федэрацый паміж жаночымі камандамі — нашай і эстонскай. Першай на корт, згодна з лёсаваннем, якое адбылося ў Мінскай гарадской ратушы ўчора, выйдзе пятая ракетка свету Віка Азаранка. Яна згуляе супраць другой ракеткі эстонскай зборнай Анэт Кантавейт (яна ў сусветным рэйтынгу 835-я). Яшчэ ў адным матчы другая ракетка нашай зборнай Вольга Гаварцова (117-ты рэйтынг) згуляе супраць Марэт Рутэл. Яна першая ракетка эстонскай зборнай, у сусветным рэйтынгу займае аж 451-е месца. У нядзелю пройдуць таксама два адзіночныя матчы, дзе Азаранка і Гаварцова памяняюцца суперніцамі, а пасля нас чакае парная сустрэча. Наш капітан Сяргей Цяцерын у пары зноў заявіў Віку і Вольгу, а вось супраць іх выйдуць Марэт Ані і Ева Паалма.

Верагоднасць перамогі нашай зборнай, улічваючы рэйтынгі суперніц і нашы, вельмі вялікая. Праўда, гульні Кубка Федэрацый, як і Кубка Дэвіса, вельмі непрадказальныя, нават калі ўзгадваць гісторыю выступлення там нашых Мірнага і Валчкова. Пасля цырымоніі лёсавання эстонскія тэнісісткі заявілі, што пятай ракеткі свету Вікі Азаранкі не баяцца. Яны спадзяюцца правесці ў Мінску свае найлепшыя матчы. Будзем і мы спадзявацца, што наш капітан Сяргей Цяцерын, які ўзначальваў мужчынскую зборную на Кубку Дэвіса ў часы яе гучных перамог, ведае сакрэты поспеху.

Матч у суботу пачынаецца а 14-й гадзіне, у нядзелю — а 12-й. Пераможца матча выходзіць у другую Сусветную групу.

Алена КРАВЕЦ.

←Футбол. Чемпионат Италии. Тиаго Мотта: уверен, в будущем Месси станет игроком "Интера"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика