"Інтэр" вылецеў
А кампанію "МЮ" і "Барсе" складуць "Шальке" і "Рэал"
Прайграўшы ў першым матчы 2:5, "Інтэр" саступіў і ў другім (1:2), склаўшы з сябе паўнамоцтвы пераможцы клубных чэмпіёнаў Еўропы. Нямецкі клуб адкрыў лік на 45-й хвіліне голам Рауля, але ў пачатку другога тайма падапечныя Леанарда адказалі голам Цьяга Моты . Але на 81-й хвіліне Хеведэс у другі раз засмуціў Жуліа Сэзара і ўстанавіў фінальны вынік. "Шальке" ўпершыню ў гісторыі выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў.
Маючы пасля першага матчу выдатны задзел у чатыры мячы (з лікам 4:0 "Рэал" разграміў "Тотэнхэм" у першым матчы), інтрыгі наконт паўфіналіста ў гэтай пары амаль не было. "Рэал" перамог і ў другім матчы 1:0. У пачатку другога тайма забіў Раналду.
У паўфінале "Рэал" сустракаецца з "Барселонай", "Манчэстар Юнайтэд" — з "Шальке-04".
Алена КРАВЕЦ.