Вызначаны ўсе чвэрцьфiналiсты

Источник материала:  

Вызначылiся два апошнiя чвэрцьфiналiсты Лiгi чэмпiёнаў. Гэта лонданскi "Чэлсi" i мадрыдскi "Рэал".

З сёмай спробы "Рэалу" нарэшце ўдалося пераадолець бар'ер 1/8 i трапiць у чвэрцьфiнал. Праўда, на гэты раз у паядынку ў адказ з "Лiонам" "вяршковым" дастаткова было нулявой нiчыёй. Аднак падапечныя Жазэ Маурынью не толькi не прапусцiлi, але i разграмiлi французскi клуб — 3:0. Мячы забiлi Марсэла (37), Бензема (66) i Дзi Марыя (76). Упершыню з 2004 года "Рэал" у чвэрцьфiнале.

Яшчэ адна пуцёўка дасталася "Чэлсi". Маючы перавагу ў два мячы пасля першага паядынку, лонданцы не прапусцiлi, праўда, не забiлi i самi — 0:0. Такiм чынам, у чвэрцьфiнал выйшлi тры англiйскiя клубы — "МЮ", "Тотэнхэм" i "Чэлсi", два iспанскiя — "Рэал" i "Барселона", украiнскi "Шахцёр", нямецкi "Шальке-04" i iтальянскi "Інтэр" — уладальнiк Кубка чэмпiёнаў-2010. Сёння адбудзецца жараб'ёўка чвэрцьфiнальных матчаў.

Алена КРАВЕЦ.

←Футбол. Лига чемпионов. Жозе Муринью: мы провели совершенный матч и по заслугам получили путевку в следующий раунд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика