Дагнаць "Лакаматыў"

Источник материала:  
Сёння пастараецца "Дынама", якое пакуль саступае ў серыі 2:3 Мінскае "Дынама" саступіла ў пятым матчы 1/8 фіналу розыгрышу Кубка Гагарына. І яраслаўскі "Лакаматыў" выйшаў наперад — цяпер лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:2. Сёння ўвечары на "Мінск-Арэне" каманды правядуць шосты матч, і будзем спадзявацца, ён не стане для нас апошнім. Перад матчам у Яраслаўлі Марэк Сікора даў хакеістам дзень адпачынку і забараніў усім гульцам, якія ўдзельнічалі ў папярэднім матчы, выходзіць на лёд: — Гэта псіхалагічна складана — кожны раз апранаць форму, канькі. Адзін дзень у гэтым плане нічога не вырашыць, але можа даць неабходны адпачынак, палепшыць настрой. Таму я вырашыў не нагружаць гульцоў, толькі веласіпеды, масаж, — сказаў галоўны трэнер напярэдадні паядынку. Наша каманда і сапраўды ўпэўнена правяла матч і заслугоўвала перамогі. Але мінчане былі не такімі дакладнымі ў рэалізацыі момантаў, а падчас ім проста не шанцавала. За пяць секундаў да сірэны на першы перапынак лік адкрыў Петэр Падгарскі — дынамаўцы рэалізавалі большасць 5:3. А ў сярэдзіне другога перыяду большасцю скарыстаўся "Лакаматыў" — 1:1. Матч нельга назваць багатым на галявыя моманты, абедзве каманды гулялі ад абароны. Таму пераможцу вызначыў толькі авертайм — на яго пятай хвіліне Калянін вывеў яраслаўскі клуб наперад. Крыўдна, пра што і сказаў пасля гульні Петэр Падгарскі: — Найперш пераважае пачуццё крыўды ад таго, што ўпусцілі перамогу ў матчы, які маглі выйграць. Вось што сказаў пасля гульні Марэк Сікора: — Сапраўды матч варты плэй-оф. На жаль, без нашай перамогі. Перад авертаймам сказаў хлопцам, што ў дадатковых перыядах многае вырашае іх пачатак. Трэба быць вельмі сабранымі, а ў нас не атрымалася. У астатнім камандай задаволены. Вядома, нам вельмі крыўдна. Бадай, нават больш крыўдна, чым пасля першага матчу серыі, прайгранага 4:7. Але самае складанае — апошні крок. Так што не раскісаем і рыхтуемся да чацвярговай гульні ў Мінску. У нашай сталіцы "Лакаматыву" падрыхтаваная і сапраўды годная сустрэча — можна не сумнявацца, што на "Мінск-арэне" ў чарговы раз будзе аншлаг, а магчыма, і чарговы рэкорд наведвальнасці. А наша каманда тым часам правядзе работу над памылкамі. Прынамсі, гэта паабяцаў капітан каманды Андрэй Міхалёў: — У матчы мы шмат выдаляліся. Нам трэба выключыць гэтыя парушэнні і больш кідаць па варотах. Мы мала кідалі па варотах суперніка, у тым ліку і ў большасці. Але яшчэ нічога не скончана. Едзем у Мінск, будзем сур'ёзна рыхтавацца. Алена АЎЧЫННІКАВА.
←Дагнаць "Лакаматыў"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика