Спартыўныя трыумфатары-2010: Аляксей Грышын і Дар'я Домрачава. А таксама жаночы баскетбол

Источник материала:  
Урачыстым узнагароджаннем у Палацы спорту завяршыўся публічны конкурс "Трыумф. Героям спорту 2010", у якім мы на працягу месяца галасавалі за лепшых спартсменаў. Абраць лепшых нам прапаноўвалі ў чатырох намінацыях — "Спартсмен года", "Спартсменка года", "Трэнер года" і "Каманда года". Сярод атлетаў лідарамі галасавання прадказальна сталі прызёры Алімпіяды ў Ванкуверы фрыстайліст Аляксей Грышын і біятланістка Дар'я Домрачава. Аляксей прыйшоў на цырымонію з бацькамі і са сцэны падзякаваў ім за тое, што ў свой час "вадзілі, прымушалі займацца фрыстайлам". А вось Дар'і на цырымоніі не было — спартсменка разам з камандай рыхтуецца ў Германіі да чэмпіянату свету, які збярэ наймацнейшых біятланістаў у расійскім Ханты-Мансійску. Словы падзякі за прызнанне балельшчыкі пачулі ад Дашынай маці Ларысы Мінінай: <І>— Ведаеце, калі пасля Алімпіяды мы сустракалі Дашу ў аэрапорце, сярод прысутных была невялікая група дзяцей. Я бачыла іх твары, вочы. І гэта вартае таго, каб нашы дзеці аддавалі свае сілы і здароўе вялікаму спорту. Спецыяльны прыз для Дар'і падрыхтавала і група кампаній "Трайпл", а яе кіраўнік Юрый Чыж прызнаўся, што два дні рыхтаваўся віншаваць Дашу. Праўда, падарунак бізнэсмена так і застаўся для нас тайнай. А вось у намінацыях "Трэнер года" перамогі быў дастойны кожны прэтэндэнт — і трэнер нацыянальнай каманды па веславанні Уладзімір Шантаровіч, і трэнер футбольнай "маладзёжкі" Георгій Кандрацьеў, і трэнер фрыстайлістаў Мікалай Казека, і безумоўна, Віктар Ганчарэнка з Анатолем Буяльскім. Але ў галасаванні Анатоль Буяльскі літаральна на дзясятыя працэнта апярэдзіў галоўнага трэнера БАТЭ. Статуэтку трэнер нашай жаночай баскетбольнай зборнай, якая нагадаем, заняла на чэмпіянаце свету ў Чэхіі чацвёртае месца, атрымаў з рук кіраўніка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрыя Лукашэнкі, а прыз заснавала Беларуская калійная кампанія. Гэта не дзве, і не тры тоны калійных угнаенняў, як меркавалі вядучыя цырымоніі Дзяніс Кур'ян і Вольга Барабаншчыкава, а "дарагая забаўляльная сістэма", як прызнаўся Уладзімір Нікалаенка. Анатоль Буяльскі словы падзякі найперш адрасаваў жонцы Наталлі: "Я б хацеў расцалаваць сваю жонку". У выбары каманды года таксама вырашальным стаў наш жаночы баскетбол, які сёлета так пашумеў на чэмпіянаце свету. А капітан нашай дружыны Наталля Марчанка на сцэне радасна ўсклікнула: "Нарэшце мы абышлі БАТЭ!" Яшчэ ў чатырох намінацыях пераможцаў вызначала спецыяльнае журы. "Прарывам года" яно назвала другое месца на Алімпіядзе ў Ванкуверы нашага біятланіста Сяргея Новікава. "За волю да перамогі" ўзнагародзілі Дзмітрыя Лобана , бронзавага прызёра Паралімпіяды ў Ванкуверы ў лыжных гонках. "Вынікам года" стала перамога нашага стралка Сяргея Мартынава на чэмпіянаце свету-2010, а "Самым яркім спартыўным момантам года" стаў, безумоўна, залаты скачок Аляксея Грышына. У галасаванні прынялі ўдзел 1 мільён 342 тысячы 265 балельшчыкаў. Арганізатарамі конкурсу выступілі Белтэлерадыёкампанія, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальны алімпійскі камітэт.
←Хоккей. НХЛ. Михаил Грабовский отдал голевой пас, но "Торонто" уступил в овертайме "Атланте" (ВИДЕО)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика