Святары з Гродна едуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе
18.02.2011 13:35
—
Новости Спорта
Святары з Гродна едуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе
![Святары з Гродна едуць на чэмпіянат Еўропы па міні-футболе](http://www.21.by/pub/news/2011/02/1298032144126341.jpg)
Пяты чэмпіянат Еўропы сярод святароў будзе праходзіць ў Кельцах. Беларускія ксяндзы возьмуць удзел у такім турніры ўпершыню.
Паводле папярэдняй інфармацыі, удзел у чэмпіянаце прымуць удзел 11 каманд: з Харватыі, Іспаніі, Партугаліі, Аўстрыі, Славакіі, Украіны, Босніі і Герцагавіны, Беларусі, Славеніі, Венгрыі і Польшчы.
Як распавёў кс. Павел Салабуда, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі, чэмпіянат дапаможа святарам удасканаліць фізічную форму.
- Мы рады, што сустрэнемся са святарамі з усёй Еўропы. Спорт патрэбны ў жыцці кожнага з нас, а тым больш – святара, - падкрэсліў кс. Павел.