БАТЭ пацярпеў паразу ад "Віслы"

Источник материала:  
12.02.2011 21:02 — Новости Спорта

БАТЭ пацярпеў паразу ад "Віслы"

Наша Ніва
БАТЭ пацярпеў паразу ад "Віслы"Барысаўскі БАТЭ пацярпеў паразу ад аднаго з лідараў чэмпіянату Польшчы кракаўскай "Віслы" з лікам 1:3 (першы тайм 0:2; галы: Малецкі, 41, 43, Сабалеўскі, 66, Алекс, 90+2).

Таварыскі матч прайшоў у Турцыі 12 лютага.

На 75-й хвіліне Віталь Радзівонаў атрымаў чырвоную картку, а ў складзе "Віслы" да 72-й хвіліны гуляў экс-барысавец Міхаіл Сівакоў, аддадзены пры канцы студзеня ў арэнду "Белай Зорцы" італьянскім "Кальяры".

Гэта трэцяя параза БАТЭ ў спарынгах ад Новага года (былі таксама паразы ад заграбскага "Дынама" — 1:2, чэшскай "Сігмы" — 1:3, перамога над бялградскім ОФК — 2:0.

У панядзелак сяміразовыя чэмпіёны краіны вяртаюцца ў Мінск, дзе будуць рыхтавацца да матча 1/16 фіналу Лігі Еўропы з французскім ПСЖ. 17 лютага каманды згуляюць у Мінску, а 24-га — у Парыжы.

ПСЖ сёння ў матчы чэмпіянату Францыі гуляе на "Парк дэ Прэнс" з "Лансам". У турнірнай табліцы парыжскі клуб дзеліць 2-3-я месцы з "Рэнам", у клубаў па 37 пунктаў. Лідзіруе ў чэмпіянаце Францыі "Ліль" з 42 баламі.
←Кушнир выиграл этап Кубка мира по фристайлу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика