Зборная беларусі — 36-я у свеце

Источник материала:  

У чарговым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), які яна распаўсюдзіла 2 лютага, наша зборная ў чарговы раз заняла рэкорднае для сябе месца. На гэта раз 36-е, перамясціўшыся з 37-га. За гэта час наша каманда матчаў не праводзіла і ў параўнанні з мінулым месяцам, страціла 5 ачкоў. Зараз на рахунку нашай каманды 655 балаў. Падапечныя Штанге па-ранейшаму знаходзяцца на 23-м месцы сярод еўрапейскіх дружын, а таксама займаюць трэцюю пазіцыю сярод зборных краін СНД пасля Расіі і Украіны. Рэйтынг узначальвае каманда Іспаніі, за ёй ідуць Галандыя і Германія. У дзясятку наймацнейшых уваходзяць таксама Бразілія, Аргенціна, Англія, Уругвай, Партугалія, Харватыя і Грэцыя.

лёсаванне чэмпіянату Беларусі

Увечары 1 лютага футбольныя спецыялісты, якія паспелі засумаваць па гульні нумар адзін, запоўнілі сталічны бізнэс-цэнтр "Вікторыя". Менавіта тут прайшла ўрачыстая цырымонія лёсавання XXІ чэмпіянату Беларусі, які стартуе 2 красавіка. Галоўныя трэнеры і шматлікія прадстаўнікі ўсіх клубаў вышэйшай лігі па чарзе выходзілі на сцэну і вызначалі сваіх супернікаў. На цырымоніі неаднаразова гучалі заклікі спыніць гегемонію БАТЭ, але прадстаўнік барысаўскага клуба горда прадэманстраваў шар з лічбай 1, які ён дастаў падчас лёсавання першага і другога круга. Сярод фаварытаў у наступным сезоне спецыялісты называюць салігорскі "Шахцёр", якому спаўняецца 50 гадоў (гэта, безумоўна, дадатковы стымул заваяваць золата), а таксама ФК "Мінск" і сталічнае "Дынама", якое зараз, дарэчы, самы актыўны гулец на трансферным рынку. Але сталічным "бела-блакітным", як і летась, не пашчасціла: у трэцім крузе ім зноў гуляць на выездзе з БАТЭ.

Вось якія матчы чакаюць нас у першым крузе: БАТЭ — "Нёман", "Нафтан" — "Гомель", "Днепр" — "Мінск", "Дынама" (Мінск) — "Белшына", "Дынама" (Брэст) — "Віцебск", "Тарпеда" — "Шахцёр". І яшчэ адна асаблівасць: па просьбе праваахоўных органаў матчы футбольных клубаў "Мінск" і "Дынама" (Мінск) будуць праходзіць у розныя дні.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

←Хоккей. НХЛ. Михаил Грабовский, набравший два очка, был признан второй "звездой" в победном для "Торонто" матче против "Флориды"(ВИДЕО)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика