СПОРТ-ТАЙМ

Источник материала:  
Азаранка застаецца 9-й

Вікторыя Азаранка, якая, нагадаем, на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ў адзіночным разрадзе дайшла да 1/8, захавала ў сусветным рэйтынгу 9-е месца. Яна перамагла немку Верле, чэшку Главачкаву і паўднёваафрыканку Шыперс. А шлях у чвэрцьфінал ёй заступіла кітаянка На Лі, якая дайшла да фіналу. У фінале крыўдзіцельніцу Вікторыі абыграла Кім Клійстэрс, якая, дзякуючы перамозе на турніры, паднялася на другі радок рэйтынгу. Узначальвае яго па-ранейшаму датчанка Каралін Вазняцкі.

У парным разрадзе Вікторыя разам з расіянкай Марыяй Кірыленкай дайшла да фіналу. Дзякуючы гэтаму ў парным рэйтынгу наша тэнісістка паднялася з 44-га на 25-е месца.

Любоў Чаркашына выйграла этап Кубка свету

На першым у сёлетнім сезоне этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы шматбор'е выйграла наша Любоў Чаркашына <І>(на фота) . Трэба адзначыць, што на турнір, які прайшоў у канадскім Манрэалі, не прыехалі многія прымы гэтага віду спорту, у прыватнасці лідары расійскай каманды, а таксама наша прыма Меліта Станюта. Іх дастойна замянілі беларускі: са 107, 225 бала Любоў Чаркашына лідзіравала ў шматбор'і, а другое месца заняла яшчэ адна прадстаўніца нашай зборнай Аляксандра Наркевіч. Трэцяй стала расіянка Маргарыта Мамун.

У асобных практыкаваннях беларускі занялі яшчэ 7 прызавых месцаў. Аляксандра Наркевіч стала лепшай у практыкаваннях з булавамі і стужкай, а ў кампазіцыі з абручом заняла другое месца. А Чаркашына паказала другі вынік у практыкаваннях з мячом, булавамі і стужкай, а ў кампазіцыі з абручом стала трэцяй.

Дзюдаіст Аляксей Раманчык заваяваў серабро

На этапе Кубка свету па дзюдо, які прайшоў у Тбілісі, беларуская зборная заваявала сярэбраны медаль. Ён на рахунку Аляксея Раманчыка, які выступае ў вагавай катэгорыі 73 кг. У вырашальным паядынку спартсмен саступіў грузінскаму дзюдаісту Амбака Аваліяні. Акрамя таго, наш дзюдаіст адолеў турка Хасана Ілмаза, расіяніна Мікіту Хамянтоўскага, грузіна Зураба Назадзэ і эстонца Кунтэра Ротберга.

На Універсіядзе заваяваны наш першы медаль

Першую ўзнагароду на сёлетняй зімовай Універсіядзе, якая праходзіць у Эрзуруме (Турцыя), заваявала біятланістка Дар'я Юркевіч. У індывідуальнай гонцы на 15 км з чатырма агнявымі рубяжамі яна заняла трэцяе месца. Дар'я пераадолела дыстанцыю за 49 хв. 09.9 сек, дапусціўшы адзін промах і саступіўшы 56,3 сек. пераможцы Дар'і Віралайнен з Расіі. Сярэбраным прызёрам стала немка Францыска Хільдэбранд. Астатнія нашы ўдзельніцы размеркаваліся наступным чынам: Ірына Бабецкая — 12-я, Ірына Нафрановіч —14-я, Настасся Дубарэзава — 18-я. Усяго ў гонцы прынялі ўдзел 40 біятланістак. У мужчынскай індывідуальнай гонцы на 20 км лепшым з беларусаў стаў Яўген Абраменка, які заняў 4-е месца.

На Універсіядзе беларусы выступяць у сямі відах спорту: біятлоне, гарналыжным спорце, фрыстайле, хакеі, шорт-трэку, лыжных гонках і фігурным катанні. Усяго ж на Сусветных студэнцкіх гульнях прымаюць удзел спартсмены больш як з 50 краін. Яны будуць спаборнічаць у 11 відах спорту і разыграюць 64 камплекты медалёў.

Алена КРАВЕЦ.

←Хоккей. НХЛ. "Матч звезд". Команда Лидстрема, пропустив 10 шайб, одолела команду Стаала, MVP поединка стал Патрик Шарп

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика