СПОРТ-ТАЙМ

Источник материала:  
Домрачава заваявала бронзу ў мас-старце

Лідар нашай зборнай, якая ніколі раней не перамагала ў мас-старце, вызначылася ў гэтай дысцыпліне ў мінулыя выхадныя. На этапе Кубка свету ў італьянскім Антхольцы Дар'я Домрачава (на фота ў цэнтры) заняла трэцяе месца. Акрамя таго, яна стала адзінай з трыццаці ўдзельніц, хто адстраляўся "на нуль".

СПОРТ-ТАЙМ

Нагадаем, што ў спрынце Дар'я прамахнулася пяць разоў і заняла ўсяго толькі 60-е месца, прымусіўшы пахвалявацца сваіх балельшчыкаў. Але на гэты раз усе чатыры агнявыя рубяжы наша біятланістка прайшла без промахаў. Пасля чацвёртай стральбы яна першай выходзіла на заключны этап лыжні разам з францужанкай Бруне. І спачатку нават апярэдзіла суперніцу. Але сілы пакінулі Дар'ю — спачатку яе абышла Бруне, а потым і нарвежка Бергер. У выніку Бергер з двума промахамі заняла першае месца, францужанка Бруне з адзіным промахам стала другой.

Дар'я Домрачава была адзінай удзельніцай мас-старту ад беларускай зборнай. Астатнія біятланісткі не ўвайшлі ў спіс 30-ці наймацнейшых. А вось у эстафеце наша жаночая каманда спынілася ў кроку ад п'едэстала. Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Надзея Пісарава і Людміла Калінчык фінішавалі чацвёртымі, прапусціўшы наперад зборныя Расіі, Швецыі і Германіі. Нашы біятланісткі праехалі адзін штрафны круг і выкарысталі 11 дадатковых патронаў.

Цупер і Кушнір зноў на п'едэстале

Нашы фрыстайлісты Ала Цупер і Антон Кушнір сталі прызёрамі этапу Кубка свету, які праходзіў у выхадныя ў Лэйк-Плэсідзе (ЗША). Ала Цупер з вынікам 186, 42 бала стала сярэбраным прызёрам. А перамагла амерыканка Эшлі Колдуэл. На трэцім месцы — кітаянка Сю Ментао. Нагадаем, што на папярэднім этапе наша спартсменка таксама заваявала сярэбраны медаль. Дэбютантка нашай зборнай, 18-гадовая Ганна Гуськова заняла 13-е месца сярод 19 удзельніц.

У мужчынскіх спаборніцтвах Антон Кушнір стаў бронзавым прызёрам, набраўшы суму 241, 42 бала. Тыдзень таму на этапе Кубка свету ў канадскім Мон-Габрыэлі беларус быў пераможцам. Наступны этап Кубка свету адбудзецца 29 студзеня ў Калгары (Канада).

У агульным заліку Кубка свету леташні пераможца Антон Кушнір займае пакуль трэцяе месца. А Ала Цупер, якая прыняла ўдзел толькі ў двух этапах, знаходзіцца на чацвёртым радку.

Азаранка прайграла ў 1/8 Australіan Open

На Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе Вікторыя Азаранка ў 1/8 прайграла з лікам 3:6, 3:6 кітаянцы На Лі. На гэтым выступленні ў адзіночным разрадзе для Вікторыі скончаны. Нагадаем, што летась яна дайшла да 1/4 фіналу.

А вось Максім Мірны і Даніэл Нестар выйшлі ў чвэрцьфінал мужчынскага парнага разраду, перамогшы ў трэцім крузе аўстралійцаў Карстэна Бола і Крыса Гучыёне (6:4, 7:5).

Алена КРАВЕЦ.

←Разное. Александр Медведь: попытки оказать давление на Беларусь по спортивному направлению — это блеф

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика