«Юнацтва» і «Рэд Бул» атрымалі па дзве перамогі, і пераможца вызначыцца ў нядзелю
Мінскае «Юнацтва» атрымала другую перамогу ў суперфінале Кантынентальнага кубка па хакеі, які праходзіць на
У суботу падапечныя Міхаіла Захарава перамаглі французскі «Руан» з лікам 4:2 (0:1, 2:1, 2:0).
Шайбы: 0:1 — Мале (18.41). 1:1 — Баранаў (22.28 — бол.). 1:2 — Рэк (24.28). 2:2 — Клачкоў (25.37). 3:2 — Радзінскі (50.47). 4:2 — Цімчанка (51.20).
У пятніцу «Юнацтва» выйграла ў дацкага «Сёндэр’юске» з лікам 2:1, а аўстрыйскі «Рэд Бул» разграміў «Руан» — 6:1.
Сёння «Рэд Бул» перамог «Сёндэр’юске» — 3:2.
Становішча: Рэд Бул, Юнацтва — 6, «Сёндэр’юске», «Руан» — 0.
Такім чынам у нядзельным матчы «Юнацтва» — «Рэд Бул» (19:00) вызначыцца пераможца турніру, які, сярод іншага, атрымае пуцёўку ў хакейную Лігу чэмпіёнаў на наступны год.
Квіткі па 7 тыс. і 15 тыс.