Сенсацыя: Верамко перайшоў з БАТЭ ў аўтсайдарскі «Севастопаль»

Источник материала:  
14.01.2011 00:09 — Новости Спорта
Галкіпер ФК БАТЭ Сяргей Верамко вяртаецца ва ўкраінскае першынство. У чацвер варатар падпісаў кантракт з «Севастопалем»,

паведамляе Прессбол.

***

Сяргей Верамко нарадзіўся ў 1982 г. у Мінску. Футбольную кар’еру пачаў у «Дынама-2» Мінск. Гуляў за «Дынама-Юні» (2000–2002), потым чатыры сезоны, з 2002 па 2006 г., правёў у харкаўскім «Арсенале» (з 2005 г. — «Харкаў»), у 2006—2007 гг. гуляў за гродзенскі «Нёман». З 2008 г. выступаў за БАТЭ. Трохразовы чэмпіён Беларусі, гуляў за БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

«Севастопаль» пасля 19 тураў — зараз у чэмпіянаце Украіны перапынак — займае перадапошні, 15-ты радок.

У каманды на рахунку 14 балаў (3 перамогі, 5 нічыіх, 11 паразаў, баланс мячоў 12–32). Замыкае табліцу «Металург» Запарожжа з 10 баламі, у «Крыўбаса», што ідзе 14-м, 18 балаў.

Матчы чэмпіянату Украіны адновяцца 5 сакавіка. «Севастопаль» згуляе ў гэты дзень на сваім полі з лідарам першынства — данецкім «Шахцёрам».

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Вторая попытка «Шахтера»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика