Жаўноў — найлепшы футбаліст Беларусі
Жаўноў, які год таму ў аналагічным апытанні заняў другое месца, набраў 390 балаў, атрымаўшы 92 першыя, 48 другіх і 18 трэціх месцаў. На другой пазіцыі — абаронца зборнай і клуба БАТЭ Аляксандр Юрэвіч — 291 ачко (52, 48, 39), на трэцяй — нападаючы зборнай і БАТЭ Віталь Радзівонаў — 270 (42, 47, 50).
У апытанні ўдзельнічаў 351 чалавек (трэнеры, спецыялісты, капітаны каманд, суддзі і журналісты).
Двума тыднямі раней Жаўноў перамог у аналагічным апытанні газеты «Всё о футболе»— друкаванага органа Беларускай федэрацыі футбола. Аднак другое месца заняў іншы гулец — Аляксандр Кульчы, а Юрэвіч стаў чацвёртым. У апытанні газеты «Прессбол» яны памяняліся месцамі.
У папярэднія гады найлепшымі футбалістамі краіны прызнаваліся:
Сяргей Гоцманаў (1983, 1985, 1987, 1989), Сяргей Алейнікаў (1984, 1986, 1988), Андрэй Зыгмантовіч (1992, 1994), Аляксандр Хацкевіч (1998, 2000), Аляксандр Глеб (2002, 2003, 2005–2008), Аляксандр Мятліцкі (1990), Юрый Курбыка (1991), Сяргей Герасімец (1993), Валянцін Бялькевіч (1995), Уладзімір Макоўскі (1996), Андрэй Лаўрык (1997), Сяргей Гурэнка (1999), Генадзь Туміловіч (2001), Максім Рамашчанка (2004) і Аляксандр Кульчы (2009).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН