Дынама. Перазагрузка

Источник материала:  

Чэмпіянат КХЛ узнавіў свой ход пасля міжнароднай паўзы. І мінскае "Дынама", у якога запланавана цяпер правесці пяць дамашніх гульняў запар, нарэшце парадавала сваіх заўзятараў: упершыню за тры гады мінчане дабіліся перамогі над астанінскім "Барысам" — прычым з "сухім" лікам 4:0. Цяжка ў гэта паверыць, але беларускі клуб за час выступлення ў Кантынентальнай хакейнай лізе дагэтуль ніколі не перамагаў сваіх супернікаў з Казахстана.

У час перапынку ў турніры ў складзе беларускай каманды адбыліся некаторыя змены. Кантракт з фінскім абаронцай Хану Пікарайненам быў скасаваны па ўзаемным пагадненні, а Яраслаў Чупрыс быў адпраўлены ў мінскае "Юнацтва". Затое аднавіўся пасля траўмы форвард Сяргей Дзямагін. Усё гэта дазволіла Марэку Сікору стварыць збалансаваныя чатыры тройкі нападзення. Першыя дзве легіянерскія з украпленнем аднаго беларуса (Спірыдонаў-Штумпел-Глазачаў і Міхалёў-Плат-Сікора) і дзве беларускія (Дзямагін-Стась-Мялешка і Кулакоў-Дрозд-Стэфановіч). Такім чынам, колькасць легіянераў і беларусаў у камандзе стала амаль роўнай — 10 на 9. Наступны матч "бела-блакітныя" правядуць ужо сёння вечарам супраць ханты-мансійскай "Югры".

Яўген ВАРАКСА.

←Пять новостей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика