Трэнер ПСЖ: «БАТЭ - экзотыка. Трэба будзе гуляць у суровых умовах»
21.12.2010 13:01
—
Новости Спорта
Галоўны трэнер каманды «Пары Сэн-Жэрмэн» пракаментаваў вынік лёсавання: у 1/16 фіналу Лігі Еўропы сустрэнуцца БАТЭ і ПСЖ (матчы 17 і 24 лютага).
Галоўны трэнер парыжан Антуан Камбуарэ пракаментаваў вынікі жараб"ёўкі:
«Гэта экзатычнае лёсаванне. Нам трэба будзе ў лютым гуляць у Беларусі ў суровых умовах. БАТЭ - добрая каманда, калі яна абыграла АЗ з лікам 4:1. Калі мы былі ва Украіне, я бачыў сюжэт аб апошнім матчы барысаўчан. Вось так і пачаў вывучаць суперніка», - прыводзіць словы Камбуарэ «Прессбол».
Падзяліцца навіной: