Моладзевая зборная па хакеі не трапіла ў топ-дывізіён чэмпіянату свету
20.12.2010 01:24
—
Новости Спорта
Моладзевая зборная Беларусі па хакеі не трапіла ў топ-дывізіён чэмпіянату свету, заняўшы другое месца ў групе, А першага дывізіёну.
19 снежня, у заключны дзень турніру, які праходзіў у Бабруйску, гаспадары прайгралі хакеістам Латвіі з лікам 1:3 (1:1, 0:1, 0:1). Шайбы закінулі: у Беларусі — Вадзім Яроха (2.19, у большасці 5 на 3); у Латвіі — Эдгарс Дзікіс (7.29, у большасці), Бруна Жабіс (22.07), Юрыс Упіціс (59.28, у пустыя вароты).
У іншых нядзельных матчах Вялікабрытанія перамагла Японію — 3:1, а Італія — Украіну — 5:1.
Выніковае становішча (пасля пяці тураў): Латвія — 15 балаў (розніца шайбаў 21–3), Беларусь — 12 (18–9), Вялікабрытанія — 9 (12–10), Італія — 6 (13–8), Японія — 3 (9–15), Украіна — 0 (4–32).
Падзяліцца навіной:
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН