БАТЭ згуляе з французскім ПСЖ у 1/16 фіналу Лігі Еўропы

Источник материала:  
17.12.2010 14:30 — Новости Спорта
Сёння ў швейцарскім Ньёне следам за жараб’ёўкай 1/8 Лігі чэмпіёнаў прайшло лёсаванне 1/16 і 1/8 фіналу Лігі Еўропы,

дзе Беларусь прадстаўляе барысаўскі БАТЭ.

Супернікам беларускага клуба ў 1/16 фіналу будзе французскі ПСЖ.

Матчы 1/16 фіналу пройдуць 17 і 24 лютага 2011 г. БАТЭ першы матч правядзе дома

Пераможца пары БАТЭ — ПСЖ згуляе ў 1/8 фіналу з пераможцам пары «Бенфіка» — «Штутгарт».

***

Кіеўскае «Дынама», якое было супернікам БАТЭ па групавым этапе Лігі Еўропы згуляе з турэцкім «Бешыкташам». Познаньскі «Лех», за які выступае Сяргей Крывец, згуляе з партугальскай «Брагай».

Падзяліцца навіной: 
Алег Гардзіенка

←Стали известны пары соперников в 1/8 финала Лиги чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика