Паступілі ў продаж білеты на матчы Кантынентальнага Кубка

Источник материала:  
16.12.2010 14:07 — Новости Спорта
Сёння (16 снежня) паступілі ў продаж білеты на матчы суперфіналу хакейнага Кантынентальнага кубка, што пройдзе ў Мінску на «Мінск-Арэхне» з 14 па 16 студзеня 2011 года.

Нагадаем, што ў турніры возьмуць удзел чатыры каманды: «Юнацтва» Мінск, «Рэд Бул» (Зальцбург, Аўстрыя), «Руан» (Францыя), «Сондэрыйске» (Данія), якія згуляюць між сабой у аднакругавы турнір. У кожны з дзён будзе праведзена па дзве гульні.

Кошт білетаў 7 000 і 15 000 рублёў, у залежнасці ад трыбуны.

Білеты прадаюцца цераз Інтэрнэт на сайце ticketpro, або ў салонах сувязі «Связной».

***

Расклад гульняў Кантынентальнага кубка:

14 студзеня (пятніца): «Рэд Бул» — «Руан» (15:00), «Юнацтва» — «Сондэрыйске» (19:00),

15 студзеня (субота): «Руан» — «Юнацтва» (15:00), «Рэд Бул» — «Сондэрыйске» (19:00).

16 студзеня (нядзеля): «Сондэрыйске» — «Руан» (15:00), «Юнацтва» — «Рэд Бул».

Пераможца турніру атрымае пуцёўку ў хакейную Лігі чэмпіёнаў, што адраджаецца з наступнага верасня.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Стипендиатами Президентского спортивного клуба в 2011 году станут 159 атлетов и тренеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика