Зборная Штанге — 38-я ў свеце

Источник материала:  

Прыемны падарунак атрымала нацыянальная зборная па футболе напярэдадні афіцыйнага закрыцця сезона. Наша каманда заняла чарговае рэкорднае месца ў рэйтынгу ФІФА — 38-е. За месяц яна паднялася з 40-га месца, якое было папярэднім рэкордам, і павялічыла колькасць ачкоў з 648 да 660. А ўсяго год таму ў снежні мы былі на 80-м. З моманту складання рэйтынгу ў лістападзе зборная Беларусі правяла ўсяго адзін матч (4:0 з Аманам).

Дзясятку наймацнейшых склалі: Іспанія, Галандыя, Германія, Бразілія, Аргенціна, Англія, Уругвай, Партугалія, Егіпет і Харватыя. У еўрапейскім рэйтынгу сярод 53-х камандаў мы 23-я (сярод зборных былога СССР — трэція пасля расіян і ўкраінцаў).

Жаўноў — лепшы

Юрый Жаўноў стаў лепшым футбалістам Беларусі-2010. Варатар санкт-пецярбургскага "Зеніта" і нацыянальнай зборнай набраў найбольшую колькасць балаў у апытанні, якое праводзіць газета "Всё о футболе" сярод трэнераў, спецыялістаў і журналістаў. Другое месца заняў паўабаронца "Растова" і зборнай Аляксандр Кульчы, трэці — нападаючы БАТЭ і зборнай Віталь Радзівонаў. Лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі стаў бразільскі легіянер БАТЭ Рэнан Брэсан. Лепшы трэнер таксама з БАТЭ — Віктар Ганчарэнка. Другое месца ў гэтай намінацыі заняў Георгій Кандрацьеў (моладзевая зборная), трэцяе — Уладзімір Журавель з "Шахцёра". Усе лепшыя гульцы па амплуа таксама прадстаўнікі БАТЭ. Лепшы варатар — Сяргей Верамко, лепшы абаронца — Аляксандр Юрэвіч, лепшы паўабаронца — Рэнан Брэсан, лепшы нападаючы — Віталь Радзівонаў.

←Домрачеву назвали лучшей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика