Бронза за серабром

Источник материала:  

У аўстрыйскім Хохфільцэне завяршыўся другі этап Кубка свету па біятлоне. Лідар беларускай зборнай Дар'я Домрачава, якая пасля выйгрышу серабра ў спрынце стартавала другой, заваявала бронзавы медаль, паведамляе БЕЛТА.

На двух агнявых рубяжах пры стральбе лежачы Дар'я была бездакорная, а на першай "стойцы" дапусціла адзін промах і была вымушана бегчы штрафны круг. А пры апошнім заходзе на стрэльбішча, страляючы стоячы, Дар'я "зарабіла" яшчэ два штрафныя кругі, і ў выніку фінішавала трэцяй. Золата ў актыве шведкі Хелены Экхольм, а серабро ў фінскай біятланісткі Кайсы Макарайнен.

У мужчынскай эстафетнай гонцы 4х7,5 км не было роўных зборнай Нарвегіі (Аляксандэр Ос, Уле-Эйнар Б'ёрндален, Эміль Хегле Свендсен, Тар'е Боэ). Серабро ў актыве аўстрыйскіх біятланістаў, а бронзавыя медалі ва ўпартай барацьбе выйгралі французы. Зборная Беларусі, за якую выступалі Сяргей Новікаў, Уладзімір Алянішка, Рустам Валіулін і Яўген Абраменка, апынулася на 15-й падагульняючай пазіцыі, адстаўшы ад пераможцаў на 5 мін. 48,2 сек. пры двух штрафных кругах.

←Битва при Омске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика