У матчы з «Северсталлю», ведучы 4:0, мінскае «Дынама» змагло перамагчы толькі ў авертайме
Шайбы закінулі:
у гасцей — Сяргей Варламаў (8.23, у большасці, асістэнты — Максім Спірыдонаў, Канстанцін Глазачаў), Дзмітрый Мялешка (23.40, пас — Андрэй Антонаў), Аляксандр Кулакоў (29.13, у меншасці; 32.46, у большасці), Джэф Плат (61.12, пас — Петэр Падградскі);
у гаспадароў — Аляксандр Рыбакоў (38.46, у большасці, пас — Ёзэф Страка), Марцін Цыбак (41.19, пас — Ёзэф Страка), Аляксей Цвяткоў (45.48, пас — Вадзім Шыпачоў), Андржэй Немец (57.23, у большасці 5 на 3, асістэнты — Вадзім Шыпачоў, Аляксей Цвяткоў).
Штрафны час: 32 — 18.
Пасля 33 матчаў «Дынама» з 50 пунктамі займае трэцяе месца ў дывізіёне Тарасава, пятае ў Заходняй канферэнцыі іатрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 3 у авертайме, 4 па булітах і пацярпеўшы 12 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 2 па булітах, закінуўшы 101 і прапусціўшы 97 шайбаў.
Галявая статыстыка гульцоў Канстанцін Глазачаў — 26 (9+17), Максім Спірыдонаў — 22 (10+12), Петэр Падградскі — 19 (7+12), Сяргей Дзямагін — 18 (13+5), Джэф Плат — 18 (10+8), Ёзэф Штумпел — 17 (5+12), Дзмітрый Мялешка — 15 (9+6), Давід Петрашак — 15 (3+12), Аляксандр Кулакоў — 13 (8+5), Сяргей Варламаў — 13 (7+6), Андрэй Антонаў — 9 (0+9), Дэвід Неміроўскі — 8 (2+6), Андрэй Міхалёў — 7 (5+2), Андрэй Стась — 7 (3+4), Томаш Мойжыш — 6 (1+5), Віктар Касцючонак — 6 (0+6), Сяргей Шэлег — 4 (2+2), Пётр Скора — 4 (1+3),
8 снежня — з «Ак Барсам»,
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН