У спісе прэтэндэнтаў на Залаты мяч засталіся Ін'еста, Хаві і Месі
    06.12.2010 16:50
     —
    Новости Спорта
  
  Стала вядомая тройка футбалістаў, намінаваных на прэмію найлепшаму гульцу года, якую ўручае ФІФА. Залаты мяч могуць атрымаць паўабаронцы зборнай Іспаніі і «Барселоны» Андрэс Ін"еста і Хаві, а таксама іх аднаклубнік аргенцінец Ліянэль Месі.       
![]()  | 
| Хаві, Месі, Ін"еста, daylife.com | 
На прыз найлепшаму трэнеру прэтэндуюць галоўны трэнер зборнай Іспаніі Вісэнтэ Дэль Боске, галоўны трэнер «Барселоны» Хасэп Гвардыёла, а таксама галоўны трэнер «Рэала» Жазэ Маўрынью, які ў мінулым сезоне працаваў у «Інтэры».
Імёны намінантаў вызначыліся ў выніку галасавання трэнераў і капітанаў нацыянальных каманд, а таксама журналістаў.
Уладальнік Залатога мяча і найлепшы трэнер года стануць вядомыя 10 студзеня.Нагадаем: учора друкаваная версія La Gazzetta dello Sport паведаміла аб тым, што Залаты Мяч ФІФА атрымае Андрэс Іньеста
Падзяліцца навіной:                          
Goals.by
  
  
  
Goals.by
