Андрэс Ін’еста — уладальнік «Залатога мяча»?
{FOTOS}
Італьянская спартыўная газета Gazzetta dello Sport напісала, што уладальнікам «Залатога мяча» 2010 года стане паўабаронца зборнай Іспаніі і «Барселоны» Андрэс Ін’еста. Паводле звестак газеты, менавіта Ін’еста заняў першае месца ў апытанні ФІФА, па выніках якога павінен вызначыцца найлепшы футбаліст года.
Другое месца, паводле звестак Gazzetta dello Sport, заняў Хаві, трэцяе — аргенцінец Ліянэль Месі. Хаві і Месі, як і Іньеста, выступаюць за «Барселону».
У 2010 годзе Ін’еста у складзе «Барселоны» стаў чэмпіёнам Іспаніі і ўладальнікам Суперкубка краіны, а ў складзе зборнай — чэмпіёнам свету. У фінале
Gazzetta dello Sport адзначае, што галандскі паўабаронца міланскага «Інтэра» Ўэслі Снэйдэр не патрапіў нават у тройку прызёраў. У 2010 годзе з «Інтэрам» ён выйграў Лігу чэмпіёнаў, чэмпіянат Італіі, Кубак і Суперкубак краіны, а таксама дапамог галандскай зборнай выйсці ў фінал
З 2010 года «Залаты мяч», які раней ўручаў французскі часопіс France Football, аб’яднаны з «Брыльянтавым мячом», які апошнім часам ўручаецца ФІФА. У «новым» галасаванні прымаюць удзел капітаны і галоўныя трэнеры ўсіх нацыянальных зборных, а таксама журналісты выданняў, якія раней галасавалі за ўладальніка «Залатога мяча».
У панядзелак, 6 снежня, ФІФА павінна афіцыйна назваць імёны трох футбалістаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў.
Імя пераможцы стане вядома 10 студзеня падчас спецыяльнай цырымоніі.
football.by