Футбалісты выбіраюць грошы
У Познані на матч "Лех" - "Ювентус" у 15-ціградусны мароз прыйшлі 41 тыс. гледачоў, фота Lecha |
Попыт на беларускіх футбалістаў павысіўся пасля ўдалага выступлення клубаў у еўракубках і пераможнаму шэсцю зборнай у адборачным цыкле. Кожны з удзельнікаў міжнародных спаборніцтваў дадаў сваю лыжку ў агульны кацёл прэстыжу. Палякі і расійцы, што былі адвярнуліся ад беларускіх футбалістаў, ізноў пра іх успомнілі. Апамяталіся ўкраінцы, чэхі, славакі — усе, у каго ў футболе круціцца дастаткова грошай. А цікавяць іх перш за ўсё гульцы да 27 гадоў.
Галоўная і самая важкая перавага замежных клубаў — зарплата. Асабліва гэта датычыць Расіі з яе бурнымі фінансавымі патокамі.Па словах форварда Віталя Булыгі, які даўно легіянерствуе па прасторах усходняй суседкі,
сярэдні даход гульцоў у расійскіх клубах першай лігі — 10–15 тысяч даляраў у месяц.Зрэшты, «Кубань», якая па выніках мінулага сезону вярнулася ў прэм’
Столі заробкаў няма, таму «Рубін» можа плаціць добраму гульцу некалькі мільёнаў за год. Нядаўна казанцы прапанавалі форварду зборнай Уругвая Дыега Фарлану 6 млн «зялёных» у год, але лацінаамерыканец адмовіўся.
Украіна ні ў чым не хоча саступаць Расіі, адпаведна, некаторыя клубы плацяць вельмі вялікія грошы. Пра зарплаты ўкраінскіх футбалістаў расказаў футбольны агент Андрэй Кабуш:
— Ва Украіне ёсць некалькі вядучых клубаў — «Дынама», «Шахцёр», «Днепр», «Металіст».
Там сярэднія зарплаты — 20–25 тысяч даляраў,хоць ёсць футбалісты, якія атрымліваюць звыш мільёна. Але ёсць клубы больш слабыя ў фінансавым плане, яны не ўваходзяць у лік лідараў. Там зарплата ў раёне 10 тысяч даляраў, і нават самыя моцныя гульцы не атрымліваюць больш за 15 тысяч.
Аднак за моцныя ўкраінскія клубы беларускія футбалісты даўно не гуляюць, таму спыняцца падрабязна на іх няма сэнсу. Хіба што кіеўскае «Дынама» запросіць
Да прыкладу, серадняк першай польскай лігі клуб «Погань» (Пагоня —
Такія лічбы фігуруюць у «Лехіі», «Краковіі». Аб стаўках ў Польшчы расказаў магілёвец Аляксандр Бычанок, які нядаўна пабываў на праглядзе ў адной з мясцовых каманд. І калі мы дзівімся з таго, што Сазанкоў
пераходзіць з каманды лідара беларускага першынства ў польскуюНападнік «Шахцёра» Дзмітрый Камароўскі тлумачыць, чаму ён хоча гуляць у той жа Польшчы:
—
Бо гэта Еўропа. Там іншыя погляды, іншае стаўленне да футбола і людзей. Іншыя погляды ў кіраўнікоў клубаў. ЛюдзіРасійцы, вядома, могуць прапанаваць больш грошай. Але ў іх бывае так, што сёння каманда на кані, а заўтра не дасягнула добрых вынікаў і збанкрутавала. Польшча ў гэтым плане цывілізаванейшая. Усё, што на паперы прапісана, тое і атрымаеш.
Актывізаваліся і чэшскія клубы. Напэўна, шмат у чым дзякуючы памятнай летняй перамозе «Дняпра» над «Банікам». Славацкі легіянер «Нёмана» Марыян Слука, якія папоўніў гарадзенскую каманду на фінішы сезону, расказвае:
— Узровень футбола ў Чэхіі і Славакіі прыкладна такі ж, як у Беларусі, затое фінансавая сітуацыя ў вашым чэмпіянаце лепшая. Тамтэйшыя клубы ў большасці сваёй не могуць прапанаваць такія ж умовы, як у вас.
Сцвярджаючы гэта, славак крыху хітраваў.
Сярэдняя лічба ўПра гэта расказаў усё той жа Дзмітрый Турлін, які атрымаў прапанову ад аднаго з клубаў (як бачым, многія футбалісты «Дняпра», якія сталі свабоднымі агентамі, карыстаюцца попытам). Таму застаецца толькі здагадвацца, якія ўмовы Слуку прапанавалі ў «Нёмане» і чаму ён не пагадзіўся на чатыры наяўных прапановы ад славацкіх і чэшскіх клубаў. Таксама аб магчымасцях чэшскіх клубаў нядаўна расказваў Віталь Трубіла, які адзначыў, што яны могуць плаціць звыш 10 тысяч даляраў за месяц.
Славацкія клубы таксама вырашылі паказаць сябе сур’ёзнымі гульцамі на трансферным рынку і прыкупіць
Аднак ёсць інфармацыя, што адзін са славацкіх клубаў на мінулым тыдні прапанаваў беларускаму футбалісту кантракт на 100 тысяч даляраў у год.
А што маем мы і што нашы клубы могуць прапанаваць?
Часцей за ўсё — несвоечасова выплачваны заробак у памеры 2–4 тысяч даляраў.У «Тарпеда», брэсцкім «Дынама», «Нёмане», «Дняпры», «Віцебску» падчас сезону грошы. бывала, затрымлівалі на месяц і больш.
Толькі тры клубы выгадна глядзяцца ў параўнанні з астатнімі — БАТЭ, «Шахцёр» іЗрэшты, у Салігорску заробкаў у 10 тысяч даляраў ніхто не бачыў, а сталічны клуб са сваімі грашыма проста так не расстаецца. Спытайце любога футбаліста «Дынама» ў прыватнай гутарцы, як справы з фінансамі, і ён адкажа, што прэміяльныя за Лігу Еўропы ў выніку былі значна меншыя за меркаваныя, а калі гулец пакідаў каманду, то таксама недалічваўся значнай сумы, вызначанай кантрактам.
Сёння першая і другая ліга Польшчы могуць свабодна змясціць цэлую каманду беларускіх футбалістаў добрага ўзроўню.Гэтыя гульцы ўзмоцняць клубы і атрымаюць у
Вядома, не толькі грошы вызначаюць выбар гульцоў. Ёсць яшчэ некалькі прычын.
Усе краіны на захад ад Беларусі ў нас асацыююцца з Еўропай, а большасць футбалістаў не адмаўляюць, што хочуць гуляць у еўрапейскіх чэмпіянатах.Інфраструктура ў тых жа польскіх камандах на парадак лепшая, чым у большасці беларускіх. Там большыя стадыёны, прасторнейшыя раздзявалкі, камфартабельнейшыя аўтобусы. Дык чаму б нежанатаму гульцу не пусціцца ў еўрапейскую «прыгоду»? Вось і атрымліваецца, што на радзіме беларускіх футбалістаў могуць утрымаць сям’я, нежаданне вучыць мову і ў некаторых выпадках — адданасць клубу.
Дзмітрый Крышталёў, goals.by