Кіеўскае «Дынама» будзе гуляць з БАТЭ пры любым надвор’і
«Мы гатовы гуляць пры любым надвор’і, само сабой. Навошта мы прыехалі сюды? — сказаў Лужны. —
Суддзі даюць дабро — як мы можам адмовіцца? Суддзі ж вырашаюць, гуляць нам ці не гуляць, а не каманда, галоўны трэнер або гульцы».Між тым, улічваючы беларускія маразы, кіяўляне вырашылі правесці апошнюю трэніроўку на сваёй базе ў
Варта таксама зазначыць, што пры тэмпературы паветра ніжэй за мінус 15 градусаў каманда гасцей мае права адмовіцца выходзіць на поле.
Паводле слоў Лужнага, каманда правяла трэніроўку на марозе, аднак у
Трэнер паведаміў, што пад пытаннем удзел у матчы аднаго з вядучых гульцоў «Дынама» паўабаронцы Рамана Яроменкі, які «не вельмі добра сябе адчувае». Не гатовы і абаронца Мілаш Нінкавіч.
Лужнага не засмучае, што яго каманда не зможа апрабаваць газон мінскага стадыёна напярэдадні матча: «Трава іншая, зямля іншая або памеры поля іншыя? Я думаю, ніякай праблемы няма».
Першая сустрэча сапернікаў 16 верасня ў Кіеве завяршылася ўнічыю 2:2.
Матч пройдзе 2 снежня, пачатак у 22.05. Тэмпература паветра чакаецца ад 10 да 12 градусаў марозу, прагназуецца снег і
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН