Матч БАТЭ — «Дынама» Кіеў можа быць адменены

Источник материала:  
01.12.2010 13:43 — Новости Спорта
Рашэнне пра перанос сустрэчы прымае галоўны арбітр.

Калі стан газона з’яўляецца прыдатным для гульні, за гадзіну да матчу робіцца замер тэмпературы паветра на полі.

У выпадку, калі яна ніжэй за мінус 15 градусаў Цэльсія, абодва клубы павінны даць згоду на ўдзел у паядынку

.

Адмова аднаго з бакоў аўтаматычна азначае, што матч у гэты дзень не адбудзецца, паведамляе сайт БАТЭ.

***

Матч 5-га тура групавога этапу Лігі Еўропы БАТЭ — «Дынама» Кіеў павінен прайсці ў чацвер 2 снежня на мінскім стадыёне «Дынама» (пачатак у 22:05).

У выпадку перамогі або нічыйнага выніку з лікам 0:0, 1:1, БАТЭ за тур да фінішу гарантуе сабе 1-е месца ў групе, што дае выгоды падчас лёсавання 1/16 фіналу Лігі Еўропы, куды беларускі клуб прабіўся датэрмінова.

На вечар чацвярга сайты надвор"я прагназуюць ад мінус 10 да мінус 12 градусаў, моцны снег.

Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка на перадматчавай прэс-канферэнцыі заявіў, што яго каманда гатова пры любым надвор"і.

Падзяліцца навіной: 
АГ

←Минское "Динамо" проиграло по буллитам новосибирской "Сибири"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика