Колькі атрымліваюць футбалісты за ўдзел у гульнях зборнай
паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на
Паводле яго слоў, летась прэміяльны бонус склаў 100 тыс. еўра, паколькі пастаўленыя задачы былі выкананыя, а сёлета гульцы папрасілі дадатковыя 20 тыс. еўра за перамогу над Італіяй у стыкавых матчах.
100 тыс. еўра атрымала і нацыянальная каманда, якая паспяхова правяла восеньскі адрэзак кваліфікацыіПаводле слоў Нявыгласа, калі задача на год не выконваецца, сума прэміяльных зніжаецца ўдвая.
За перамогу ў адборачным матчы гулец атрымлівае 3.000 еўра, але «аднамомантна» — 1.500.«Пасля выканання задачы выдаецца астатняе», — сказаў кіраўнік федэрацыі.
Нявыглас выказаўся за тое, каб гульцы пераходзілі ў моцныя еўрапейскія чэмпіянаты. «Не хацелася б паўтарэння сітуацыі, калі ў 2004–2006 гадах нашы гульцы масава ішлі ў далёка не топавыя клубы Расіі, Украіны і г.д. Мы ў сваім узроўні значна ўзняліся і лічым, што кваліфікаваныя гульцы павінны ў нас гуляць», — сказаў ён.
Паводле інфармацыі Нявыгласа,
сярэдняя сума трансфера беларускага гульца — 300–400 тыс. еўра.За апошнія гады самым дарагім быў пераход з мінскага «Дынама» ў кіеўскае Сяргея Карніленкі — 1,5 млн. еўра (у 2004 годзе).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН