Беларусы згуляюць у футбол з Казахстанам і Расіяй

Источник материала:  
29.11.2010 13:50 — Новости Спорта

Галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі Бернд Штанге назваў суперніка сваёй каманды ў набліжэйшым таварыскім матчы. Ім стане зборная Казахстана. Гульня пройдзе 9 лютага ў турэцкай Антальі.

«У нас было некалькі варыянтаў наконт спарынгу. Мы маглі згуляць у Лондане супраць Нігерыі або ў Партугаліі супраць Польшчы. Аднак прыйшлося ўлічваць некалькі фактараў. Па-першае, 16 лютага БАТЭ стартуе ў Лізе Еўропы, і Віктар Ганчарэнка папрасіў выбраць аптымальны варыянт. Па-другое, большасць беларускіх каманд праводзіць міжсезонне ў Турцыі. Так што сустрэча з Казахстанам для нас выгадная і з эканамічнага гледзішча, і для футбалістаў зручная», - адзначыў Штанге.

Нагадаем, што зборныя Беларусі і Казахстана выступалі разам у адборачнай групе да чэмпіянату свету 2010 года і двойчы выйгралі з буйным лікам. У гасцях - 5:1, дома - 4:0.

Таксама стаў вядомы наступны супернік моладзевай зборнай Беларусі. Падапечныя Кандрацьева 8 лютага згуляюць з Расіяй. Матч таксама пройдзе ў Антальі.

Падзяліцца навіной: 
goals.by

←БАТЭ выбыл из Кубка Беларуси на стадии 1/8 финала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика