Вызначыліся ўсе ўдзельнікі фіналу Кантынентальнага кубка ў Мінску

Источник материала:  
29.11.2010 08:30 — Новости Спорта
Позна вечарам у нядзелю вызначыліся ўсе ўдзельнікі суперфінала хакейнага Кантынентальнага кубка, што пройдзе ў студзені ў Мінску.

Паўфінальны турнір у Руане, што прайшоў з 26 па 28 лістапада, выйгралі гаспадары — аднайменны клуб «Руан», а аналагічны турнір у італьянскім Азіяга выйграў дацкі «Сёндэрыйске».

Суперфінал Кантынентальнага кубка пройдзе ў Мінску з 14 па 16 студзеня 2011 года. Матчы адбудуцца ў Мінск-Арэне.

Апроч згаданых дзвюх камандаў удзел у турніры возьмуць гаспадары спаборніцтваў чэмпіён Беларусі мінскае «Юнацтва» і пераможца суперфінала 2010 года аўстрыйскі «Рэд Бул» з Зальцбурга.

Расклад гульняў:

14 студзеня (пятніца): «Рэд Бул» — «Руан» (15:00), «Юнацтва» — «Сёндэрыйске» (19:00),

15 студзеня (субота): «Руан» — «Юнацтва» (15:00), «Рэд Бул» — «Сёндэрыйске» (19:00).

16 студзеня (нядзеля): «Сёндэрыйске» — «Руан» (15:00), «Юнацтва» — «Рэд Бул».

***

У студзені 2010 года «Юнацтва» на турніры ў Руане заняло 2-е месца, прапусціўшы наперад «Рэд Бул».

Падзяліцца навіной: 
АГ

←"Юность" уступила в овертайме "Крыльям Советов" в выездном матче чемпионата МХЛ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика