У ФК «Дынама» (Мінск) будзе новы трэнер

Источник материала:  
26.11.2010 09:59 — Новости Спорта
Прозвішча новага галоўнага трэнера футбольнага клуба «Дынама» (Мінск) будзе аб’яўлена найбліжэйшымі днямі,

паведаміў старшыня назіральнага савета ЗАТ «ФК «Дынама-Мінск» Юрый Чыж.

«Ужо ў прынцыпе 24 лістапада пра ўсё дамовіліся,

але абвяшчу пасля выхадных»,

— сказаў ён. Новы трэнер, паводле слоў Чыжа, абраны з айчынных спецыялістаў.

Чацвёртае месца каманды ў выніковай табліцы чэмпіянату кіраўнік «Дынама» пракаментаваў сцісла: «Чаго вартыя, тое мы і занялі».

Чыж адзначыў, што кадравыя змены ў складзе будуць значныя:

«Бразільцы застаюцца ўсе, плюс яшчэ некалькі чалавек пад’едзе,

ну, а па беларусах, я думаю, чалавек шэсць-сем мы прыцягнем з каманд чэмпіянату. Плюс свая моладзь».

Аднаму з вядучых гульцоў, 22-гадоваму паўабаронцу Станіславу Драгуну, зроблена «прапанова ад клуба аб прадаўжэнні кантракта», і цяпер «ён думае». Чыж заявіў, што нічога не чуў аб прапанове БАТЭ набыць футбаліста. «Капскі даў каментарый, які я магу толькі пацвердзіць, пра нашы ўзаемаадносіны, як яно можа вырашацца», — сказаў старшыня назіральнага савета.

Механізм адносін з «Дынама» старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі апісаў у інтэрв’ю газеце «Прессбол»: «Мы ў БАТЭ калі вырашым атрымаць нейкага гульца мінскага «Дынама» — будзем дамаўляцца з Чыжом. Тое ж самае і ён — у выпадку неабходнасці зробіць мне прапанову аб набыцці кагосьці з барысаўчан. А каб выкрасці футбаліста, у якога заканчваецца кантракт… Такога не будзе ніколі. Я з павагай стаўлюся і да Юрыя Саныча, і да «Дынама».

«Задача на наступны сезон — зрабіць нармальную каманду, каб змагацца за самае высокае месца, — заявіў Чыж. — У верхніх выніках ніхто не абмяжоўвае, будзем нагульваць моладзь, нагульваць каманду. У першай тройцы мы павінны быць у наступным годзе, а там трэнер няхай разбіраецца. Я яго абсалютна нікуды не заганяю. Яго задача — спакойна працаваць, без ажыятажу, без нейкай эмацыянальнай, залішняй увагі».

«Зрабілі высновы з папярэдніх гадоў у плане, наколькі павінны быць моцнымі і працяглымі кантрактныя абавязацельствы гульцоў, каб маральны складальнік яны дзесьці трымалі ў сабе, каб максімальна мінімізаваць уразлівасць ад тлятворнага ўплыву агентаў, каляфутбольнага хвалявання, фінансавую ўразлівасць, спакусы розныя», — адзначыў Чыж.

Паводле яго слоў, у моладзі слабы маральны складальнік з прычыны высокай фінансавай матывацыі, «якая вакол гэтага ствараецца». «Яны слабыя, яны не могуць з гэтым справіцца. Мы павінны гэта ўлічваць і ўсё прапісваць паперай, на паперы ўсё выкладаць і замацоўваць. А ўсе гэтыя словы і абяцанні, блакітныя вочы і рука на сэрцы ў спорце чамусьці, асабліва ў футболе, апошнім часам нічога не вартыя», — сказаў Юрый Чыж.

Новы галоўны трэнер стане 23-м за час працы Чыжа ў клубе (са снежня 1999 года).

У сезоне-2010 з камандай працавалі Сяргей Гурэнка і Уладзімір Гольмак. Каментуючы папрокі ў такой частай змене трэнераў, кіраўнік «Дынама» заявіў: «Ну, напэўна, калі мая віна тут ёсць, я гэта прызнаю, пагаджуся. З іншага боку, хачу гэтую віну падзяліць з тымі ж трэнерамі. Няхай ідуць даказваюць у іншым месцы. Хто з іх даказаў сваю слушнасць у іншых камандах? Я стаміўся з імі размаўляць. І з апошнімі: хлопцы, ну, бярыце, працуйце, гадуйце, вучыцеся. Але ніводны з іх не сядзе ні за падручнікі, ні за што, хоць сёння ўжо пайшлі трэнеры, у якіх шэсць гадоў адукацыі. Футбалісты пасля шасці гадоў ужо рэальна не вучаць матэматыку, ніякія прадметы — нічога. Потым яны становяцца трэнерамі, і трымаць іх ужо немагчыма. Амбіцыі — там, а багаж — ніжэй…»

Паводле інфармацыі сайта «Дынама», 25 лістапада каманда накіравалася ў адпачынак. Аднаўленне трэніровачнага працэсу прызначана на 10 студзеня.


Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Эдуард Малафееў прызначаны галоўным трэнерам «Пскова-747»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика