Мінскае «Дынама» прайграла «Атланту»

Источник материала:  
23.11.2010 22:45 — Новости Спорта
Хакеісты мінскага «Дынама» завяршылі шасціматчавую выязную серыю паражэннем ад мыцішчынскага «Атланта» з лікам 1:4 (0:1, 1:2, 0:1).

У канцоўцы сустрэчы госці гулялі ўшасцёх супраць трох сапернікаў, але не змаглі паразіць вароты былога дынамаўца Віталя Коваля.

Шайбы закінулі:

у гасцей — Канстанцін Глазачаў (32.30, у большасці, пас — Петэр Падградскі);

у гаспадароў — Ілья Гарохаў (8.03, у большасці, асістэнты — Аляксандр Несцераў, Аляксей Глухаў; 26.52, у большасці), Дзмітрый Быкаў (21.11, у большасці, асістэнты — Сяргей Мазякін, Алег Пятроў), Збынек Іргл (45.28).

Штрафны час: 26 — 24

Пасля 29 матчаў «Дынама» з 45 ачкамі займае другое месца ў дывізіёне Тарасава, чацвёртае ў Заходняй канферэнцыі і дзясятае ў агульнай табліцы,

атрымаўшы 11 перамог у асноўны час, 2 у авертайме, 3 па булітах і зведаўшы 11 паражэнняў у асноўны час, 1 у авертайме і 1 па булітах, закінуўшы 89 і прапусціўшы 84 шайбы.

Наступныя тры матчы «Дынама» правядзе дома:

30 лістапада — з новасібірскай «Сібір’ю», 2 снежня — з хабараўскім «Амурам», 4 снежня — з новакузнецкім «Металургам». Падчас апошняй выязной серыі «Дынама» атрымала дзве перамогі ў асноўны час, дзве па булітах і зведала два паражэнні ў асноўны час.


Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←"Химик-СКА" упустил победу в матче с "Юностью"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика