БАТЭ не паедзе на Кубак Садружнасці

Источник материала:  
23.11.2010 15:28 — Новости Спорта

ФК БАТЭ не возьме ўдзелу ў Кубку Садружнасці, што традыцыйна праводзіцца ў студзені сярод чэмпіёнаў краін — былых рэспублік СССР.

Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. БАТЭ матывуе адмову ад удзелу ў турніры, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 15–23 студзеня познім сыходам у адпачынак (19 снежня), а збор каманды запланаваны на 17 студзеня з прычыны ўдзелу ў матчах 1/16 фіналу Лігі Еўропы (17 і 24 лютага), куды датэрмінова выйшаў клуб.

У прэс-службе ФК «Шахцёр», які фінішаваў на 2-м месцы, карэспандэнту nn.by зазначылі, што пакуль канчатковае рашэнне пра ўдзел у студзеньскім турніры не прынята, але хучтэй за ўсё, «Шахцёр» таксама адмовіцца ад удзелу ў Кубку.

***

У студзені 2010 г. на Кубку чэмпіёнаў Садружнасці і Балтыі Беларусь прадстаўляў бронзавы прызёр чэмпіянату — 2009 магілёўскі «Дняпро» — бо і БАТЭ, і срэбнае тады мінскае «Дынама» ад удзелу ў турніры адмовіліся.


Падзяліцца навіной: 
АГ

←Белорусские любители футбола увидят сегодня три матча предпоследнего тура футбольной Лиги чемпионов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика